Хакей. 1/2 фіналу Кубка Прэзідэнта. "Шахцёр" супраць "Гомеля"

23 марта 2021
Ці атрымаецца салігорскаму "Шахцёру" аднавіць парытэт у паўфінальным супрацьстаянні Кубка Прэзідэнта па хакеі з "Гомелем"? Пакуль каманда з горада над Сожам вядзе ў серыі да чатырох перамог з лікам 2:1. Прычым у двух паядынках гамяльчане здолелі выратаваць, здавалася б, ужо прайграныя матчы. Чацвёрты паядынак гэтай займальнай серыі пройдзе сёння. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.