Хакеісты зборнай Беларусі паспрабавалі знайсці станоўчыя моманты ў гульні супраць зборнай Канады

10 мая 2016

Хакеісты зборнай Беларусі паспрабавалі знайсці станоўчыя моманты ў гульні супраць зборнай Канады на чэмпіянаце свету. Нагадаем, сустрэча завяршылася разгромнай перамогай "кляновага лісця" - 8:0.

Беларусы выдалі горшы старт у сваёй гісторыі, прайграўшы 3 матчы, мы прапусцілі 20 шайб, закінулі 5 і размясціліся на апошнім месцы ў групе В. Рэабілітавацца зборная Дэйва Льюіса будзе імкнуцца заўтра ў гульні са Славакіяй.

А сёння славакі згуляюць з немцамі, "Беларусь 5" пакажа гэту сустрэчу ў запісы. Венгры, якія ідуць перадапошнімі, сустрэнуцца з французамі. У групе А матч Казахстан - Нарвегія глядзіце ў запісе сёння, а Швейцарыя - Данія - заўтра раніцай.