Хакеісты "Рубяжа" сталі пераможцамі XIV чэмпіянату Мінска сярод аматарскіх каманд у Вышэйшай лізе

30 апреля 2015

У вырашальным паядынку яны разграмілі "Атлант" - 6:2. "Рубеж" - самая тытулаваная каманда турніру. Кубак дастаецца ім ужо 7-ы раз. Варта адзначыць, што "Атлант" змагаўся ў фінале ўпершыню.

Бронзу турніру ўзяла каманда "Характар", якая напярэдадні разграміла чэмпіёна мінулага сезона "Сталіцу" - 9:3. XIV турнір стаў рэкордным. У чэмпіянаце Мінска ўдзельнічалі 42 каманды і каля тысячы аматараў хакея.