Хакеісты мінскага "Дынама" ва ўпартым матчы перагулялі харвацкі "Медзвяшчак"

4 февраля 2015

Мінскае "Дынама" перарывае чатырохматчавую серыю няўдач у першым жа паядынку дамашняй серыі. Напярэдадні "зубры" ва ўпартым матчы перагулялі харвацкі "Медзвяшчак". Пасля двух перыядаў беларусы вялі 2:0 - шайбы на рахунку Бэйлена і Сцяпанава. У трэцім перыядзе госці здолелі зраўнаваць лік, але апошняе слова засталося за мінчанамі, 3:2. Пераможны кідок на рахунку Андрэя Сцяпанава. Мінчане замацаваліся на пятым радку Захаду.