Хакеісты мінскага "Дынама" сёння паспрабуюць перапыніць серыю з 10-ці паражэнняў

29 октября 2018

Перапыніць серыю з 10-ці паражэнняў запар! Толькі з такімі думкамі сёння выйдуць на лёд "Мінск-Арэны" хакеісты "Дынама" ў матчы рэгулярнага сезона КХЛ супраць хабараўскага "Амура". У 21-м матчы чэмпіянату апанент атрымаў 6 вікторый, у "зуброў" - на дзве перамогі менш. Дарэчы, апошні раз беларусы абгульвалі "тыграў" у лістападзе 2016-га, амаль два гады назад. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:25.