Гульцы, якія прадстаўляюць клубы Нацыянальнай хакейнай лігі, праз 8 гадоў зноў выступяць на Алімпійскіх гульнях, аб чым напярэдадні паведаміў афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея. Адзначаецца, што НХЛ і прафсаюз захавалі за сабой права забароны хакеістам ехаць у Пекін. Падставай для гэтага можа паслужыць пагаршэнне сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. У 2018-м годзе хакеістаў з НХЛ у Пхёнчхане не было, а вось раней, пачынаючы з Нагана-98, НХЛаўцы выступалі на галоўных зімовых Гульнях.
Хакеісты з НХЛ згуляюць на Алімпіядзе ў Пекіне
4 сентября 2021













