Хакеістаў мінскага "Дынама" падвялі ў стартавым матчы 10-га сезона КХЛ частыя выдаленні

24 августа 2017

Такое меркаванне выказаў галоўны трэнер "зуброў" Гордзі Дуаер. "Бела-сінія" супраць "Ёкерыта" зарабілі 41 хвіліну штрафу, 19 разоў кінулі па варотах, адзін з іх паспяхова. Прапусцілі 6 галоў.

Хатняя серыя прадоўжыцца яшчэ дзвюма гульнямі - з "Віцязем" у пятніцу. Пачатак матча ў 19:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". У нядзелю - сустрэча з ЦСКА.