ХК "Гомель" арандаваў варатара ў клуба НХЛ

3 октября 2020

Кірыл Усціменка з сістэмы "Філадэльфіі" перайшоў да "рысяў", паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі хакея. Ураджэнец Гомеля ў мінулым сезоне правёў пяць матчаў за фарм "лётчыкаў" у АХЛ "Ліхай Вэлі Фантамс", адбіўшы амаль 89 % кідкоў.

"Гомель" сёння ў 17:00 у рамках чарговага тура Экстралігі згуляе супраць "Дынама" ў Маладзечне.

А ў 13:30 за ходам бітвы "Магілёва" і "Юнацтва" ў рэжыме анлайн сачыце на "Беларусь 5. Інтэрнэт".