ХК "Дынама-Мінск" згуляе першы матч сезона супраць аднаклубнікаў з Масквы

3 сентября 2021

Новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі стане 13-м для мінскага "Дынама". Сталічны клуб пачне яго з выязной серыі. Ужо сёння  абноўленая дружына пад кіраўніцтвам Крэйга Вудкрафта выйдзе на лёд ВТБ Арэны і згуляе супраць "Дынама" з Масквы. Сачыць за ходам паядынку можна будзе на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак прамой трансляцыі ў 19:20.