Хэштэгі #FedCup і #FedCupFinal увайшлі ў топ згадваных у Twitter і Instagram

13 ноября 2017

Фінал Кубка Федэрацыі па тэнісе стаў лейтматывам шматлікіх публікацый карыстальнікаў у Сетцы. Так, хэштэгі #FedCup і #FedCupFinal увайшлі ў топ згадваных у Twitter і Instagram. Эмацыйна і з захапленнем беларусы падтрымлівалі і дзякавалі нашым тэнісісткам за відовішчную гульню і сапраўдную барацьбу на корце - з адной з наймацнейшых зборных свету. У каманды ЗША быў годны і роўны сапернік у асобе беларусак, адзначаюць інтэрнэт-карыстальнікі. Шматлікія выказалі ўпэўненасць, што для беларускай жаночай зборнай па тэнісе гэта не апошні фінал такога ўзроўню, і ў нашых дзяўчат ёсць усе шанцы стаць зборнай нумар адзін у сусветным рэйтынгу. Некаторыя адзначылі, што гэта не проста грандыёзная спартыўная падзея, а цэлы раздзел у гісторыі дасягненняў беларускага тэніса.