Кожную суботу "зорныя бегуны" рыхтуюцца да паўмарафона

6 июня 2015

Самая незвычайная і яскравая каманда краіны прадаўжае падрыхтоўку да паўмарафону! Больш як 10 вядомых людзей сталіцы адклалі свае справы ў бок, каб ўжо чацвёрты раз прыйсці на штотыднёвую трэніроўку ў парк Перамогі. Акрамя пастаяннага ўдзельніка Яўгена Перліна, сёння да папулярнага захаплення далучыўся яшчэ адзін прадстаўнік тэлеканала "Беларусь 1" вядучая Вікторыя Сянкевіч. Усяго праграма заняткаў разлічана на 100 дзён. Кожную суботу для зорных бегуноў распрацоўваецца спецыяльны набор практыкаванняў, разлічаны на інтэнсіўную падрыхтоўку прафесійных спартсменаў.

Агульная даўжыня трасы 5 кіламетраў - 2 з паловай кіламетры да Палаца спорту і пасля невялікага адпачынку - назад у парк.

Маштабны забег на 21 км, да якога рыхтуецца каманда, пройдзе у Мінску 13 верасня. Да паўмарафону можа далучыцца любы ахвочы, а арганізатары абяцаюць сабраць некалькі соцень аматараў здаровага ладу жыцця з усёй краіны і з-за мяжы.