Кожная перамога нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі стане таксама дабрачыннай

8 мая 2014
Кожная перамога нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на гэтым чэмпіянаце прынясе адной з дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ краіны істотную матэрыяльную дапамогу. Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадаўжае сваю акцыю, якая ўзяла старт з чэмпіянату свету ў Германіі і сёлета адзначыць свой 5-гадовы юбілей. Адрасата фінансавай дапамогі - а гэта 75 мільёнаў беларускіх рублёў - вызначыць аўтар пераможнай шайбы. У тым выпадку калі беларуская зборная атрымае сухую перамогу, аналагічную суму накіруе ў адну са спартыўных школ варатар.

За 4 гады існавання праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прынёс школам спонсарскай дапамогі больш чым на 200 мільёнаў беларускіх рублёў. Рэкардсменам жа праекта з'яўляецца Андрэй Касціцын. Свой выбар ён рабіў тройчы.