Карына Таранда выйшла ў фінал юніёрскага чэмпіянату свету

13 июля 2018

У кваліфікацыі беларуска неабходную вышыню 1 метр 84 сантыметры ўзяла з першай спробы. Адзначым, спартсменка з'яўляецца ўладальніцай трэцяга выніку сезона ў свеце - 1 метр 90 сантыметраў. Фінал у гэтым відзе праграмы пройдзе заўтра. Пачатак у 13:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".