Капітанам беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях стане Уладзімір Самсонаў

20 июня 2019
Ён таксама будзе флаганосцам беларускай дэлегацыі падчас цырымоніі адкрыцця. Такое рашэнне прынята на агульным сходзе зборнай Беларусі ў вёсцы атлетаў. Самсонаў ужо не раз узначальваў зборную па настольным тэнісе, заваяваў нямала ўзнагарод на чэмпіянатах свету і Еўропы, быў удзельнікам шасці Алімпійскіх гульняў. Клятву ад імя ўсіх спартсменаў на адкрыцці Гульняў у Мінску будзе зачытваць чэмпіёнка I  Еўрапейскіх гульняў па жаночай барацьбе беларуская спартсменка Васіліса Марзалюк.