Канада - пераможца моладзевага чэмпіянату свету па хакеі

6 января 2020
Зборная Канады бярэ рэванш у Расіі і становіцца пераможцам моладзевага чэмпіянату свету па хакеі. Нашы ўсходнія суседзі вялі 3:1 да 9-й хвіліны 3-га перыяда, але тры закінутыя шайбы ў канцоўцы гарантавалі поспех 4:3 "кляноваму лісцю".