Каляндар спаборніцтваў ІІ Еўрапейскіх гульняў гатовы на 90 %

9 января 2018

Зараз неабходна ўзгадніць яго з рознымі міжнароднымі структурамі і тэлебачаннем. Пра гэта распавёў галоўны эксперт ЕАК па спорце на пасяджэнні дырэкцыі спаборніцтваў. Змены глабальны характар насіць не будуць. Асімакіс Асімакопулас таксама даў высокую ацэнку падрыхтоўцы Еўрагульняў.

Асімакіс Асімакопулас, галоўны эксперт ЕАК па спорце: "Еўрапейскія гульні ў Мінску будуць абсалютна непадобнымі на Першыя гульні ў Баку. Па-першае, у вас іншая культура, традыцыі, іншы вопыт правядзення спартыўных мерапрыемстваў. Мы чакаем, што Другія гульні будуць лепш. Галоўнае зараз - гэта рацыянальна і разумна выкарыстаць той малы час, які застаўся да пачатку Гульняў, а гэта ўсяго 16 месяцаў. Жадаю адзначыць, што Беларусь у пытанні арганізацыі і падрыхтоўкі да такога буйнога старту рухаецца ў правільным кірунку".

Нагадаем, II Еўрагульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску. Спартсмены будуць спаборнічаць у 15-ці відах спорту, гэта 23 дысцыпліны, разгуляюць 189 камплектаў узнагарод.