Як завершыцца першы круг чэмпіянату Беларусі па футболе

8 июля 2023

Трыма матчамі 8 ліпеня завершыцца першы круг чэмпіянату Беларусі па футболе.

У рамках 15-га тура ў Маладзечне "Іслач" рыхтуецца прыняць "Мінск". Першая сустрэча насычанага гульнявога дня пачнецца ў 15:00. Далей увага балельшчыкаў перамесціцца ў Бабруйск, дзе адзін з аўтсайдараў першынства - "Белшына" - выйдзе на поле супраць брэсцкага "Дынама". Стартавы свісток - у 17:00. Заключная сустрэча круга пройдзе ў Слуцку, мясцовы аднайменны клуб будзе сапернічаць з "Гомелем", пачатак у 19:00.

Усе гульні пакажа ў прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".