Як скласці свой культурны каляндар у дні II Еўрапейскіх гульняў, даведайцеся падчас анлайн-канферэнцыі

18 июня 2019

Афіцыйнае адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў пройдзе ў сталіцы ў пятніцу. А вось культурная праграма, прысвечаная форуму, у самым разгары. Як скласці свой каляндар падзей у гэтыя дні, якія месцы варта наведаць і чым гасцей форуму і жыхароў сталіцы будзе здзіўляць Мінск, распавядзе госця анлайн-канферэнцыі - начальнік аддзела арганізацыі і правядзення культурнай праграмы фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Вольга Грыгор'ева. Размова на сайце Белтэлерадыёкампаніі пачнецца ў 14 гадзін.