Як прайшоў першы спаборніцкі дзень Кубка Міжнароднай лігі клубнага біятлона

18 ноября 2023

Міжнародная ліга клубнага біятлона сёння дала старт новаму зімоваму сезону. І ўжо першы дзень спаборніцтваў прынёс беларускай камандзе адразу тры медалі, а заадно вялікія прызавыя ў якасці бонуса. У мужчынскім мас-старце на п'едэстал падняліся адразу два нашыя атлеты, а капітан Антон Смольскі да апошніх метраў дыстанцыі і зусім прэтэндаваў на золата. За крок ад вышэйшай прыступкі п'едэстала ў жанчын спынілася і Ганна Сола, якая вярнулася з дэкрэтнага водпуску. Падрабязнасці ў Аляксандра Якубоўскага (відэа).