Кадры цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў у фінскім Кантыялахці

9 марта 2018

І мы зноў вяртаемся да галоўнай і самай прыемнай навіны дня. Дар'я Домрачава прыносіць золата Беларусі на этапе Кубка свету ў фінскім Кантыялахці. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка зноў не пакінула ніякіх шанцаў суперніцам. І вось кадры цырымоніі ўзнагароджання.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з упэўненай перамогай і заваяваннем залатога медаля этапу Кубка свету. І вось самыя яркія кадры сённяшняй гонкі.