Кадры з цэнтральнага корта Уімблдана

7 июля 2017

Пераносімся на цэнтральны корт Уімблдана. Вікторыі Азаранцы выпаў гонар гуляць там паядынак трэцяга круга "Гранд-Слэма" супраць гаспадыні Хізер Уотсан. Яны сустракаліся да гэтага пяць разоў, і нязменна перамагала Вікторыя. Прычым Уотсан пакуль не выйграла ў беларускі ніводнага сета. Зараз мы маем магчымасць назіраць, што адбываецца на корце ў рэжыме рэальнага часу. Прамая трансляцыя матча таксама ідзе на тэлеканале "Беларусь 5". Увечары Азаранка ў дуэце з Ненадам Жыманчычам ізноў выйдзе на корт у раёне васемнаццаці гадзін. Супрацьстаяць ім будзе ўсё тая ж Уотсан у тандэме з фінам Хенры Кантыненам. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.