Да свайго 90-годдзя ДТСААФ Беларусі правёў незвычайную акцыю

19 февраля 2017

Убачыць у справе майстроў вышэйшага пілатажу маглі напярэдадні жыхары і госці Мінска. Да свайго 90-годдзю ДТСААФ Беларусі ўпершыню правёў незвычайную акцыю. У неба над сталіцай падняўся верталёт Мі-2 з флагам Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Адзначым, вышыня палёту - 150 метраў. Да канца лютага запланаваны яшчэ тры такія вылеты над Мінскам. Дарэчы, ДТСААФ актыўна развівае авіяцыйныя і тэхнічныя віды спорту.

28 лютага - у дзень нараджэння ДТСААФ - юбілей абароннага таварыства ўрачыста адзначаць у Палацы Рэспублікі. Акрамя гэтага, сёлета пройдуць аўтапрабег, авіяпералёт па гарадах Беларусі, а таксама спартакіяда.