Студэнты Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа - будучыя аграномы і механізатары - цяпер будуць займацца адзінаборствамі ў камфортных умовах. Спартыўная секцыя па тайскім боксе, каратэ і кікбоксінгу існуе ў каледжы 6 гадоў - зборная ўстановы стала чэмпіёнам Мінскай вобласці па ўшу і падрыхтавала дзясяткі прафесійных спартсменаў.
Павел Хадачынскі, трэнер па адзінаборствах Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа: "Сёння мы пераехалі ў новую залу. Нават і ў Мінску людзі могуць пазайздросціць таму, што мы маем. Мы выступаем па рукапашным баі, па баях без правіл - мы іх рыхтуем не столькі фізічна, колькі маральна".
Акрамя адзінаборстваў, у сельскагаспадарчым каледжы Мар'інай Горкі развіваюць гіравы спорт, валейбол, лёгкую атлетыку і веласпорт.













