Вядомыя ўсе паўфіналісты мужчынскага чэмпіянату Беларусі па валейболе

16 марта 2015
Апошнім удзельнікам ½ фіналу стаў брэсцкі "Заходні Буг", які аказаўся мацнейшы за "Камунальніка". Раней у паўфінал прабіліся БАТЭ-БДУ, салігорскі "Шахцёр" і дзеючы чэмпіён - мінскі "Будаўнік". Апошні, нагадаем, на мінулым тыдні ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у паўфінал еўрапейскага Кубка выкліку.