Вядомы склад зборнай Беларусі па біятлоне на чэмпіянат свету

26 февраля 2015

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па біятлоне на чэмпіянат свету, які пройдзе з 5 па 15 сакавіка ў фінскім Контыялахці. У Фінляндыю паедуць пяць дзяўчат і пяць мужчын. У жаночай камандзе Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава і Ірына Крыўко. У мужчынскай - Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Дзмітрый Дзюжаў і Дзмітрый Абашаў.