А. Варывончык, Д. Баскаў, С. Ганчароў абраны намеснікамі старшыні Федэрацыі хакея Беларусі

7 июня 2017

На нечарговай канферэнцыі Федэрацыі хакея Беларусі абраны намеснікі новага старшыні Сямёна Шапіры. Імі сталі старшыня праўлення "Нёмана" Анатоль Варывончык, дырэктар хакейнай школы "Дынама" Дзмітрый Баскаў і член савета Міжнароднай федэрацыі хакея Сяргей Ганчароў. Рашэнні прынятыя аднагалосна. Нагадаем, Сямён Шапіра стаў новым кіраўніком хакейнай федэрацыі краіны 20 мая.

Сямён Шапіра, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі: "Усе яны годныя людзі ў нашай краіне, вядомыя ў хакейнай грамадскасці. Таму не думаю, што для кагосьці тут адкрыцці і навіны прагучалі. Ад мяне сёння патрабуецца стварыць сістэму. Хоць адзначу, яна ўжо была. Гэта не адкрыццё раблю. Наша задача - яе падкарэктаваць, удасканальваць. Кожны чалавек будзе адказваць за свой кірунак. Можа быць, і новыя нейкія кірункі з'явіліся ў хакеі. За кожным участкам будзе замацаваны чалавек".

Што тычыцца трэнерскага штаба нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, Сямён Шапіра паведаміў, што яго будучыня не вызначана. Старшыня федэрацыі таксама адзначыў, што хакейны клуб "Дынама-Мінск" планамерна рыхтуецца да новага сезона ў КХЛ.