З-за ўмоў надвор’я зменены расклад кубка IBU па біятлоне ў Раўбічах

3 марта 2020
Заўтрашнія спрынтарскія гонкі пройдуць у 12:00 і 15:00. А вось пятнічныя дысцыпліны пераносяцца на чацвер (5.03) і пачнуцца ў 11:00 (жаночы спрынт), 14.00 (мужчынскі спрынт). Аргкамітэт на працягу тыдня прыме рашэнне, што рабіць з суботнімі мас-стартамі - пераносіць або адмяняць.