З-за каранавіруса ВХЛ прыняла рашэнне прыпыніць розыгрыш плэй-оф да 24 сакавіка

18 Сакавіка 2020
У ВХЛ ідзе 1/4 фіналу Кубка Пятрова. Напярэдадні "Нафтавік", за які выступае кандыдат у зборную Беларусі, варатар Іван Кульбакоў, перамог піцерскае "Дынама", якое трэніруе Эдуард Занкавец. Выніковы лік  3:0, а ў серыі да чатырох перамог зараз парытэт - 2:2. Кульбакоў адбіў 29 кідкоў саперніка, аформіўшы першы шатаут у накаўт-раўндзе. 

З-за каранавіруса ВХЛ прыняла рашэнне прыпыніць розыгрыш плэй-оф да 24 сакавіка.