З-за дажджу вялікая верагоднасць пераносу матча Аляксандры Сасновіч і Петры Квітавай

11 января 2019

Ці атрымаецца Аляксандры Сасновіч адпомсціць крыўдніцы Арыны Сабаленкі? Беларуска сёння ў паўфінальным паядынку тэніснага турніру ў Сіднэі павінна выйсці на корт супраць восьмай ракеткі свету чэшкі Петры Квітавай. Летась дзяўчаты ўжо сустракаліся, праўда, на Уімблдоне, і тады перамога засталася за нашай спартсменкай. Тэнісісткі павінны былі гуляць ужо як цэлую гадзіну, але ў планы ўмяшалася нябесная канцылярыя. Зараз у Сіднэі ідзе навальніца. І паводле прагнозаў, дождж не спыніцца яшчэ дзве гадзіны. Вялікая верагоднасць пераносу матча.