З Партугаліі напярэдадні вярнулася юнацкая каманда БАТЭ

27 мая 2014

У Лісабоне юныя футбалісты з Беларусі ўпершыню прынялі ўдзел у Міжнародным сацыяльным праекце Футбол для сяброўства. Хлопцы не толькі самі выйшлі на поле ў турніры па міні-футболе, але і змаглі ўжывую ўбачыць сваіх куміраў, наведаўшы галоўную футбольную падзею года - фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА на стадыёне Бенфіка. Да акіяна следам за камандай БАТЭ адправілася і наша здымачная група.


Якія мары юных футбалістаў спраўдзіліся ў Лісабоне, ведае Наталля Тарасюк. Пяць з паловай гадзін на самалёце - і вось юныя футбалісты з Беларусі ўжо адправіліся на экскурсію па Лісабоне. Усе хлопцы ўпершыню ў сталіцы Партугаліі. Невялікі адпачынак, бо паказаць сваё футбольнае майстэрства неўзабаве прыйдзецца на полі.


Бадай, для беларускіх удзельнікаў форуму гэта самы адказны момант. У турніры па футболе сапернікам БАТЭ стала юнацкая каманда партугальскага клуба Бенфіка.


Капітан Бенфікі гаворыць, што добра ведае беларускі клуб БАТЭ. Дарэчы, партугальскага гульца аднагодкі выбралі лідарам міжнароднага руху Футбол для сяброўства.


Феліпэ Суарэш, капітан юнацкай каманды ФК Бенфіка, лідар Міжнароднага руху Футбол для сяброўства: Барысаўскі клуб БАТЭ - выдатная каманда, і такі турнір - выдатная магчымасць пагуляць у футбол з гульцамі з іншай краіны.


І нават з камандай, у якой за права забіць гол нароўні з юнакамі змагаюцца дзяўчаты. Эма са сваёй камандай выйшла на поле супраць каманды зборнай гарадоў Расіі.


У перапынках паміж матчамі юныя футбалісты ўзялі аўтограф у футбалістаў Зеніта і сфатаграфаваліся з жывой легендай футбола - Францам Бекенбаўэрам, паслом праекта. Але, напэўна, галоўным і самым жаданым падарункам стаў фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА. За бітвай Рэала з Атлетыка Мадрыд удзельнікі праекта сачылі на трыбунах Эштадыу Да Луш.


Уладзіслаў Шыла, гулец юнацкай каманды ФК БАТЭ: Я здзейсніў адразу чатыры свае мары. Першая - трапіць на фінал Лігі чэмпіёнаў. Другая - праляцець першы раз на самалёце. Трэцяя - убачыць свайго куміра Крышціяну Раналду. І чацвёртая - пабываць на стадыёне Бенфіка.


У наступным годзе Футбол для сяброўства прыме Берлін. Там жа пройдзе і фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Магчымасць убачыць самы яркі матч 2015 года будзе ўжо амаль у чатырохсот хлопцаў з 32-х краін свету.