З Лейк-Плэсіда з узнагародамі. У аэрапорце Мінска сустрэлі беларускіх фрыстайлістаў

22 января 2018

Шэсць ліцэнзій - па тры ў мужчын і жанчын. Міжнародны лыжны саюз апублікаваў беларускую квоту для ўдзелу ў алімпійскім турніры па лыжнай акрабатыцы. А нашы фрыстайлісты тым часам вярнуліся са Злучаных Штатаў Амерыкі, дзе падвялі рысу пад Кубкам свету.

Усяго за сезон беларусы выйгралі 8 узнагарод. Золата на рахунку Ганны Гуськовай і Антона Кушніра. Акрамя таго, на заключным этапе Кубка свету алімпійскі чэмпіён выканаў скачок - трайное сальта з пяццю піруэтамі, за які атрымаў сярэбраны медаль. Ганна Гуськова да апошняга змагалася за Хрустальны глобус, але ў выніку аказалася другой.

Ужо 26 студзеня нашы фрыстайлісты вылецяць на трэніровачны збор у Японію, а адтуль прама ў Пхёнчхан. Гэта дапаможа спартсменам лягчэй перанесці акліматызацыю.