З біятлона ў каратэ. Дар'я Домрачава апрабавала адзін з відаў спорту Еўрапейскіх гульняў

24 сентября 2018

270 дзён застаецца да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў. 12 камплектаў медалёў у Мінску разыграюць каратысты.

Сёння новы для сябе від спорту апрабавалі айчынныя зоркі. Сярод іх чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Трэніроўку на базе ўніверсітэта фізкультуры правёў сяміразовы чэмпіён Беларусі па каратэ Андрэй Грыневіч. Біятланістка да занятку паставілася прафесійна: працавала з поўнай аддачай і галоўнае - з задавальненнем. Па словах Дар'і, некаторыя практыкаванні маглі б выкарыстаць у сваёй падрыхтоўцы і біятланісты.

Спаборніцтвы па каратэ ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў пройдуць на "Чыжоўка-Арэне". Таксама гэты від уключаны ў праграму Алімпіяды 2020 года ў Токіа.