Івашка і Герасімаў у асноўнай сетцы турніру ў Санкт-Пецярбургу

17 сентября 2019
Ілья Івашка і Ягор Герасімаў правядуць сёння першыя паядынкі асноўнай сеткі тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу.  Прызавы фонд - 1 мільён 100 тысяч долараў. Нагадаем, у гэты раўнд нашы тэнісісты прабіліся праз кваліфікацыю. Івашка сустрэнецца з расіянінам Андрэем Рублёвым, а Герасімаў згуляе з Лукашам Росалам.