Іван Янкоўскі выйшаў у фінал чэмпіянату свету па вольнай барацьбе

22 октября 2018

Мінімум серабро! Беларус Іван Янкоўскі выйшаў у фінал чэмпіянату свету па вольнай барацьбе ў Будапешце. У вагавой катэгорыі да 92 кілаграмаў ён адолеў сапернікаў з Карэі, Манголіі і Японіі. У фінале Янкоўскага чакае бронзавы прызёр бразільскай Алімпіяды амерыканец Джэйдэн Кокс. Трансляцыя з Будапешта ў 21:10 на "Беларусь 5".