І. Тулацін заняў 7-е месца ў спрынце на юніёрскім ЧМ-2021
2 марта 2021
Беларускі біятланіст Іван Тулацін заняў 7-е месца ў спрынтарскай гонцы ў рамках юніёрскага чэмпіянату свету, які працягваецца ў аўстрыйскім Оберціліяху. Пераможцу, французу Эмільену Клоду, ён саступіў амаль 48 секунд, дапусціўшы адзін промах. Павел Бялько - 30-ты. Аляксандр Кошын - 34-ты. Антон Шыдлоўскі - 57-мы.













