Іван Ціхан паказаў другі вынік сусветнага сезона на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

25 июня 2016

Адзін з лідараў нашай каманды адправіў молат на 80 метраў і 4 сантыметры. Лепшы вынік у свеце сёлета паказаў толькі паляк Павел Файдэк - 81,71.

Аліна Талай, якая таксама збіраецца на Алімпійскія гульні, выйграе фінальны забег на 100 метраў з бар'ерамі. Яна пераадолела дыстанцыю за 12,71 секунды. Адзначым, што па выніках нацыянальнага першынства будзе сфарміраваны канчатковы склад спартсменаў, якія адправяцца на Гульні.