Іван Пешыч трапіў у сямёрку лепшых гульцоў 4-га тура гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

9 октября 2017
Варатар БГК імя Мяшкова Іван Пешыч трапіў у сямёрку лепшых гульцоў 4-га тура гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Серб адбіў 44 % кідкоў і дапамог брастаўчанам абгуляць на выездзе дацкі "Ольбарг", 23:20. Пасля 4 матчаў у БГК 4 ачкі і 4 месца ў групе В. Па выніках двухкругавога турніру ў плэй-оф выйдуць 6 каманд з 8.