Іван Баранчык прайграў Джошу Тэйлару ў паўфінале Сусветнай баксёрскай суперсерыі

19 мая 2019

Іван Баранчык прайграў шатландцу Джошу Тэйлару ў паўфінале Сусветнай баксёрскай суперсерыі ў першай паўсярэдняй вазе. Паядынак праходзіў у Глазга. Беларус пацярпеў паражэнне паводле аднагалоснага рашэння суддзяў і таму страціў пояс чэмпіёна свету паводле версіі IBF.