Выніковы турнір ВТА. У парным разрадзе Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс

28 октября 2019
Зараз уся ўвага беларускіх спартыўных балельшчыкаў прыкавана да кітайскага Шэньчжэня, дзе сёння стартаваў выніковы турнір ВТА. У парным разрадзе гуляюць наша Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс з Бельгіі. А першыя саперніцы дзяўчат - тандэм Ганны-Лены Гронефельд з Германіі і Дэмі Схюрс з Нідэрландаў. Гэтымі хвілінамі ідзе першы сэт. Прамы эфір матча на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, пара Сабаленка/Мертэнс мае на выніковым турніры ВТА першы нумар сяўбы. Дзяўчаты ў гэтым сезоне ўзялі тры тытулы.