Аляксандра Сасновіч і Кока Вандэвеге адкрыюць фінал Кубка Федэрацыі

10 ноября 2017

Пачнем з галоўнай падзеі ў сусветным жаночым тэнісе. У гарадской ратушы меней за гадзіну таму адбылася жараб'ёўка фінальнага матча Кубка Федэрацыі Беларусь - ЗША. На прамую сувязь са студыяй ізноў выходзіць наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

Зноў вітаю вас з самага цэнтра нашай сталіцы - гарадской ратушы. Жараб'ёўка адбылася, і магу назваць імёны пар, якія адкрыюць заўтрашні фінал Кубка Федэрацыі. Цікава, што заўсёды першай на матч адзіночнага разраду выходзіла Аляксандра Сасновіч.

Традыцыі не былі парушаныя. Саша згуляе супраць Кока Вандэвеге. Прапаноўваю паглядзець, як арыгінальна сёння праходзіла жараб'ёўка.

Потым згуляюць Арына Сабаленка і Слоан Стывенс. На парную сустрэчу ад нашай каманды заяўленыя Лідзія Марозава і Вера Лапко. Ад Амерыкі будзе гуляць тандэм Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. Хачу нагадаць, што капітаны зборных могуць перазаявіць тэнісістак за гадзіну да пачатку матча.

Такім чынам, фінал Кубка Федэрацыі стартуе заўтра. Цырымонія адкрыцця ў 14:00. У 14:30 - пачатак першага матча. У нядзелю запланаваныя дзве адзіночныя сустрэчы і парны паядынак. Прамыя трансляцыі з кортаў "Чыжоўка-Арэны" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". На гэтым у мяне ўсё, з невялікім хваляваннем чакаем заўтрашні дзень.