Вынікі жараб'ёўкі 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў

16 марта 2018

"Барселона" ў чвэрцьфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляе з "Ромай", "Севілья" памераецца сіламі з "Баварыяй", "Ювентус" сустрэнецца з мадрыдскім "Рэалам", а ў брытанскім дэрбі сыдуцца "Ліверпуль" і "Манчэстэр Сіці". Такія вынікі жараб'ёўкі турніру, якая прайшла ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. Першыя матчы будуць згуляныя 3-4 красавіка, матчы ў адказ - 10-11. Гэтымі хвілінамі тут жа праходзіць жараб'ёўка і плэй-оф Лігі Еўропы. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".