Матчам у Гомелі напярэдадні завяршылася праграма шостага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" змагло пазбегнуць паражэння, забіўшы гамяльчанам з пенальці напрыканцы сустрэчы - 1:1.
Крыху раней салігорскі "Шахцёр" разграміў брэсцкі "Рух" (4:1) і прадоўжыў упэўнена ўзначальваць табліцу чэмпіянату са стапрацэнтным паказчыкам - шэсць матчаў і шэсць перамог.
БАТЭ ў чэмпіёнскай гонцы ідзе следам за "Шахцёрам". Каманда з Барысава напярэдадні перамагла ў валявым паядынку "Іслач" з Мінскага раёна - 4:1. На гол Камароўскага двойчы адказаў Драгун і па разе забівалі Валадзько і Скавыш.













