Вынікі сезона падводзіць юнацкая школа алімпійскага рэзерву "Дынама"

1 июня 2017

Завяршыўся не толькі навучальны, але і хакейны год. Вынікі сезона падводзіць юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Дынама». Яна не проста апярэдзіла ўсіх канкурэнтаў, але і дабілася рэкордных вынікаў за год. Доўгі час ні адна хакейная школа краіны не займала такіх высокіх пазіцый. Гэта ўплывае і на дух камандны, і на жаданне маладых людзей трэніравацца менавіта тут. Рэпартаж Ксеніі Лебедзевай.

Яшчэ год таму гэта была звычайная хакейная школа. Цяпер спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая алімпійскага рэзерву. Але ж не адразу ўсё атрымалася.

Дзмітрый Баскаў, дырэктар СДЮШАР БФСТ «Дынама»: "У першы год мы паставілі задачу выйсці ў элітныя групы. У другі імкнуліся атрымаць нейкія медалі. У трэці год мы сталі ў медальным заліку першымі. Ну і вось зараз пасля заканчэння 4 гадоў мы можам з упэўненасцю сказаць, што мы абышлі ўсе школы нашай краіны ў медальным заліку".

Кажуць, што ў наступным годзе будзе цяжэй. Бо на лепшых раўняюцца, жадаюць абыграць. I да гэтага ўжо рыхтуюцца.

Усе каманды хакейнай школы «Дынама» фінішавалі ў тройцы прызёраў. Шэсць з іх - выйгралі рэспубліканскае золата. Аднак медалі - не самамэта. На першым месцы - якасць вучэбна-трэніровачнага працэсу.

Менавiта ён дазволiць перайсцi дынамаўскім выхаванцам на вышэйшую ступень падрыхтоўкi.

Уладзiмiр Кароль, старшы трэнер-выкладчык СДЮШАР БФСТ «Дынама»: "Хлопцы адчулі гэты смак перамог, жаданне працаваць. Дасягаць і развівацца ў хакеі на высокім узроўні для таго, каб у далейшым трапіць у нацыянальную зборную".

Ужо даўно ні адна хакейная школа рэспублікі не займала такія высокія пазіцыі. Гэта ўплывае і на камандны дух, і на жаданне хлопцаў трэніравацца менавіта тут.

Індыкатар росту - не толькі медалі, але і выступленні дынамаўскіх выхаванцаў у зборных краіны на вядучых хакейных чэмпіянатах. А iх з кожным годам усё больш. Менавiта гэта ступень, да якой рухаецца кожны малады спартсмен.