Вынікі пятага спаборніцкага дня

25 июня 2019
Падвядзём вынікі  пятага спаборніцкага дня. У медальным заліку па-ранейшаму лідзіруе зборная Расіі - 53 узнагароды, з іх 24 вышэйшай пробы. Беларусы на другой пазіцыі - 41 медаль: 14 залатых, 9 сярэбраных і 18 бронзавых. Мы ўсё бліжэй да адзнакі 43 - менавіта столькі ўзнагарод было заваявана на I Еўрапейскіх гульнях у Баку. На трэцяй пазіцыі размясцілася Грузія. Але не вельмі адсталі  каманды Украіны і Італіі.