Салігорскі "Шахцёр" працягвае няўдалую серыю. Пасля завяршэння выступлення на еўраарэне "гарнякі" не здолелі прайсці футбольны клуб "Гомель" у 1/8 розыгрышу Кубка краіны. Такім чынам, цяпер асноўная задача для "Шахцёра" - перамога ў чэмпіянаце, у якім каманда займае першае месца. Вынікі Алімпіяды падвядзём у рубрыцы "Матчбол".
Алімпійскія гульні завершаны. Другі тыдзень спаборніцтваў атрымаўся выдатным для нашай каманды: яшчэ пяць узнагарод заваявалі беларусы.
Выдатна выступілі ў Токіа прадстаўнікі барацьбы. Ірына Курачкіна прынесла нашай краіне сярэбраную ўзнагароду. У фінале беларуска саступіла прадстаўніцы Японіі Рысакі Каваі, аднак другое месца, безумоўна, поспех для дэбютанткі Алімпіяды.
Поспех партнёра па камандзе падтрымалі Ванеса Каладзінская і Магамедхабіб Кадзімагамедаў. Ванеса выйграла бронзу Гульняў, а Магамедхабіб дайшоў да фіналу спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 74 кг, аднак у паядынку за золата таксама саступіў Заурбеку Сідакаву.
Яшчэ па адной узнагародзе Беларусі прынеслі веславанне на байдарках і мастацкая гімнастыка. Без перабольшання наша легендарная чацвёрка ў складзе Маргарыты Махневай, Вольгі Худзенкі, Марыны Літвінчук і Надзеі Папок стала другой на дыстанацыі 1 000 метраў, саступійшы толькі прадстаўнікам Венгрыі.
Такім чынам у гэтай дысцыпліне Беларусь трэцюю Алімпіяду запар заваёўвае медалі спаборніцтваў.
Чымсьці неверагодным выглядае бронза Аліны Гарнасько ў мнагаборстве ў гімнастыцы: у вострай канкурэнцыі беларуска здолела стаць трэцяй, саступійшы толькі Дзіне Аверынай з Расіі і Ліной Ашрам з Ізраіля. Яшчэ адна беларуска – Анастасія Салас - стала восьмай.
Такім чынам сем медалёў - вынік выступлення зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Токіа: золата, тры сярэбраныя ўзнагароды і тры бронзавыя. Цырымонія закрыцця спаборнцітваў прайшла напярэдадні. Эстафету ў Токіа пераймае Парыж, менавіта там у 2024 годзе пройдзе XXXIII летняя Алімпіяда.
На гэтым тыдні сочым за Кубкам Руслана Салея па хакеі, тэнісным турнірам у Манрэале, а таксама за мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе, яна працягвае кваліфікацыю да чэмпіянату свету. Усе гэта чакае гледачоў на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!













