Вынікі мужчынскай спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне

18 марта 2016

Адразу чацвёра беларусаў прабіваюцца ў ачковую зону па выніках спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску. Лепшы з нашых з двума промахамі Уладзімір Чапелін - 22-е месца. Дзмітрый Дзюжаў - 26-ты. Раман Ялётнаў - 36-ты. Аляксандр Дарожка, які паказаў другую хуткастрэльнасць сярод усіх удзельнікаў, - 34-ты. Перамог аўстрыец Джуліян Эберхард. Побач з ім на п'едэстале немцы: Сімон Шэмп і Арнд Пайфер.