Вынікі II Еўрапейскіх гульняў падвялі ва ўрадзе

16 июля 2019

Ва ўрадзе падвялі вынікі II Еўрапейскіх гульняў. Яны прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, і задалі высокую планку для такога юнага спаборніцтва, усталяваўшы яе на ўзроўні Алімпійскіх гульняў. Асоба была адзначана работа  валанцёраў. Па даручэнні Прэзідэнта будзе створаны банк даных добраахвотніцкага руху.