Італія ці Уругвай

24 июня 2014

Сёння стане вядома, якая з гэтых зборных прадоўжыць выступленне на чэмпіянаце свету ў Бразіліі. Каманды вырашаць гэтае пытанне ў вочным супрацьстаянні. Паўднёваамерыканцаў задаволіць толькі перамога, еўрапейцам жа дастаткова і нічыёй. У 19 гадзін прамую трансляцыю супрацьстаяння пачне тэлеканал Беларусь 5.