Гістарычны матч па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі Еўропы і ЗША стартаваў у Мінску

9 сентября 2019

Гэтымі хвілінамі на стадыёне "Дынама" спартсмены ўжо ўступілі ў барацьбу. Наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў выходзіць на прамую сувязь са студыяй.

Хварэем, вядома, за нашых спартсменаў, якія тут выступаюць у саставе каманды Еўропы. Беларусцы Ірыне Жук, якая выступае ў скачках з шастом, выпаў гонар першай адкрываць такую гістарычную спартыўную падзею. Да падрабязнасцяў ледзь пазней. Пакуль адзначым, што кожны яшчэ можа стаць часткай гэтага спартыўнага свята. Бо спорт, першым чынам, для балельшчыкаў.

Спачатку ў чашы нашага "Дынама" адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця, якая ўключыла ў сябе шоу з элементамі дасылкі да гісторыі,  бо лёгкую атлетыку нездарма называюць каралевай спорту. Бо атлеты змагаліся яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Таксама мы бачылі выступленні творчых калектываў і афіцыйных асоб. Прапануем паглядзець некалькі яркіх кадраў.

Затым пачалося тое, што мы ўжо даўно чакалі. Самі спаборніцтвы. Ірына Жук яшчэ змагаецца ў скачках з шастом. А далей у сектары з беларусаў мы ўбачым Юлію Кароль на 800 метрах, чэмпіёна Еўропы Максіма Недасекава ў скачках у вышыню. І іншых. І галоўнае - ім будуць супрацьстаяць зоркі сусветнага спорту.

Сваю працу мы тут, вядома, не завяршаем. Наперадзе шмат займальнай спаборніцкай барацьбы. Адпраўляюся хварэць за,  першым чынам, сумленны спорт на трыбуны "Дынама".