Іспанскі арбітр Альберта Ундыяна Мальенка абслужыць матч паміж лонданскім "Арсеналам" і барысаўскім БАТЭ

19 февраля 2019

Знакаміты іспанскі арбітр Альберта Ундыяна Мальенка абслужыць матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж лонданскім "Арсеналам" і барысаўскім БАТЭ. Гульня пройдзе на арэне "Эмірэйц" 21 лютага. У актыве іспанца - работа на матчах Лігі чэмпіёнаў і чэмпіянаце свету. Нагадаем, у першай гульні беларускі клуб сенсацыйна быў мацнейшы за брытанскі - 1:0.